Шыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шыя жанчыны

Шыя — частка цела хрыбетных, якая злучае галаву з тулавам. Шыя выконвае мноства жыццёва важных функцый. Праз шыю праходзяць розныя шляхі забеспячэння - такія як стрававод, горла, трахея і крывяносныя сасуды, якія забяспечваюць мозг. Шыйныя пазванкі і мышцы закліканы забяспечыць галаве найбольшую рухомасць.

У некаторых жывёл (напрыклад, жырафа) шыя можа быць непрапарцыйна доўгай, што надае ёй дадатковую функцыю, абумоўленую асаблівасцю харчавання.