Склон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Склон у флектыўных (сінтэтычных) або аглюцінатыўных мовах — катэгорыя слова (звычайна іменнай часціны мовы), якая паказвае яго сінтаксічную ролю ў сказе і звязвае асобныя словы сказа. Склонамі называюць як функцыі слоў у сказе, так і суаднесеныя з імі формы слоў.

Тэрмін склон, як і назвы большасці склонаў, з'яўляецца калькаю з грэчаскай і латыністар.-грэч.: πτῶσις (падзенне), лац.: casus ад cadere (падаць). Выдзяляюць прамы склон (назоўны і часам таксама вінавальны) і ўскосныя склоны (астатнія). Такая тэрміналогія звязана з антычным уяўленнем аб «скланенні» (declinatio) як «адхіленнях», «адпадзеннях» ад правільнай, «прамой» формы слова, і падтрымлівалася асацыяцыямі з гульнёю ў косці (дзе пры кожным кідку выпадае тая ці іншая грань — у даным выпадку адна «прамая» і некалькі «ўскосных»).

У мовах, дзе склонаў няма, ёсць альтэрнатыўныя спосабы пазначэння ролі слова ў сказе: парадак слоў, выкарыстанне прыназоўнікаў і паслялогаў. У шэрагу моў, у тым ліку і ў беларускай, спалучаюцца склоны і іншыя спосабы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]