Муфлон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Муфлон
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ovis aries musimon Pallas, 1811

Сінонімы
Ovis gmelinii musimon
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  202413
NCBI  9938
EOL  4447660

Муфлон, еўрапейскі муфлон (Ovis musimon ці Ovis orientalis orientalis) — парнакапытная жывёла роду бараноў. Падвід архара, адзін з продкаў свойскай авечкі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня да 130 см, вышыня ў карку да 80 см, маса да 40 кг; самкі драбнейшыя. Афарбоўка цёмна-карычневая, у самцоў са светлымі плямамі на баках. Рогі невялікія, тонкія.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з астравоў Кіпр, Корсіка, Сардзінія. Найбольш пашыраны ў Міжземнамор’і, трапляецца ў Крыме. Жывуць пераважна ў месцах з перасечаным рэльефам, у гарах, статкамі або невялікімі групамі. Папуляцыі муфлонаў на а-вах Корсіка і Сардзінія занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца травой, галінкамі. Нараджаюць І—2 дзіцяняці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]