Дачка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маці і дзве дачкі.

Дачка — ступень роднасці, дзіцё жаночага полу адносна бацькоў. Дачка аднаго з сужэнцаў, няродная другому — падчарка, адносна другога. Дзіця жаночага полу, няроднае абодвум сужэнцам — прыёмная дачка.

Права[правіць | правіць зыходнік]

У старажытных Афінах права атрымання спадчыны пераходзіла да дачок пры адсутнасці сыноў, але бліжэйшы сваяк мужчынскага полу мог дамагацца такой спадчыны, нават ад мужа жанчыны, калі яны ажаніліся да атрымання ёю спадчыны. Дачка, чыя спадчына пераходзіла да бліжэйшага сваяка-мужчыны, мела права патрабаваць, каб ён даў ёй пасаг або ажаніўся з ёй. Апекай дачок-спадчынніц займаўся архонт, які мог спагнаць пеню за крыўды сам або праз суд. Салонава заканадаўства дазваляла завяшчанне спадчыны іншым асобам, калі сярод нашчадкаў былі толькі жанчыны, але спадчыннікі тады павінны былі ажаніцца з жанчынамі-нашчадкамі.