Гнеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрагмент карціны «Сем смяротных грахоў і Чатыры апошнія рэчы» Е. Босха

Гнеў — адмоўна афарбаваны афект, накіраваны супраць адчуваемай несправядлівасці, і суправаджаецца жаданнем ліквідаваць яе.

У ісламе[правіць | правіць зыходнік]

У ісламе гнеў разумеецца як эмацыйная ўзрушанасць, выкліканая моцнай незадаволенасцю з-за крыўды або несправядлівасці. Лічыцца, што «імгненны гнеў», узнікненне якога непадуладна кантролю чалавека, з’яўляецца натуральным і не заганным. У адрозненне ад яго, дзеянні, якія здзяйсняюцца пад уплывам гневу — асуджаюцца.

У хрысціянстве[правіць | правіць зыходнік]

У хрысціянстве гнеў разумеецца як «моцны, узбуджаны стан духу супраць блізкага», грахоўнасць або бязгрэшнасць якога залежыць ад яго прычын, мэты і ступені. Лічыцца, што гнеў набожных людзей уяўляе сабой іх крайнюю агіду і абурэнне супраць граху, з’яўляецца бязгрэшным і не чужым нават Богу. У той жа час гнеў супраць блізкага, асабліва зацягвальны, лічыцца грахоўным, здольным перарастаць у злосць і жаданне помсты. Грахоўны гнеў лічыцца адным з сямі смяротных грахоў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Смяротныя грахі ў каталіцызме

Абжорства | Пажаднасць | Сквапнасць | Зайздрасць | Маркота | Гнеў | Ганарыстасць